«Содержанки Минска». Як я шукала сабе спонсараў у інтэрнэце

Секс • Ксенія Тарасевіч, Дар’я Галавашка
Працаваць і зарабляць грошы можна па-рознаму. Падчас няспыннага сэрфінгу на хвалях сацыяльнай сеткі «Вконтакте», я натыкнулася на суполку, дзе дзяўчаткі ды хлопцы шукаюць сабе так званых спонсараў. Шукаюць на розных умовах: хтосьці за сэкс, а хтосьці проста за камунікацыю (так, нават без інтыму!) ў анлайне. «А чо я тут выкабеньваюся, перабіраю працы, калі самы бясцэнны рэсурс - гэта я сама?», паразважала я і вырашыла праверыць рынак спонсарства ў інтэрнэце.

Карыстацца сваёй сапраўднай асабістай старонкай не было бяспечна, таму было вырашана стварыць фейкавы аккаунт. Доўгі сёрфінг фотаздымкаў, скрупулезнае фарміраванне вобразу «сексі-гёрл» у сеціве праз падпіскі на адпаведныя вобразу паблікі – вось я гатовая шукаць прыгоды. Галоўнае – паставіць у графе «сямейнае становішча» статус «у актыўным пошуку». Як апынулася потым (спойлер!) – гэта ўсё было дарэмна, нікога падрабязнасці маёй старонкі не цікавілі.

Паблік «Содержанки Минск»

Як толькі старонка на імя Хрысціны Сінкевіч была створана, адразу пасыпаліся паведамленні. Першы хлопец напісаў увогуле не пра інтым – ён прасіў у нейкай гульне зрабіць свайго персанажа. На гэтым дзіцячыя прігоды скончыліся.

Далей рэчаіснасць апынулася больш празаічнай. Хуткі запыт «Содержанки Минск» адразу выбівае некалькі суполак. Заходжу ў першую, чытаю некалькі пастоў: трэба ж даведацца, якім чынам падаецца інфармацыя пра пошук спонсара. Ну і заадно паглядзець, хто гатовы займацца сэксам за грошы.

Фота: Харухіка Кавагуці

Некаторыя дзяўчыны апісваюць свае жыццёвыя сітуацыі, некаторыя дадаюць нейкія звесткі пра сябе (месца вучобы, узрост, рост, вага). Я жа вырашыла спыніцца на лаканічным варыянце. Мая абвестка выглядала наступным чынам.

Але я вырашыла не сядзець і не чакаць каля мора надвор'я, а сама ўзяла лёс у свае рукі. Я напісалі ў асабістыя паведамленні некаторым хлопцам. Рэакцыя была хуткай. Ужо праз пяць хвілін мне адказалі з канкрэтнай прапановай: «Приезжай. Отдыхаем. Козлова, 8. Площадь Победы. Ищем девушек».

Ад такой шчодрай прапановы я адмовілася і, як высветлілася, не дарма – прапаноў было больш, чым дастаткова. Ужо праз хвіліну мне пачалі пісаць патэнцыйныя спонсары. Калі мяне першы раз наўпрост запыталі пра кошт, я трошкі збянтэжылася. На жаль, раней я ніколі не сутыкалася з прэйскурантам на інтымныя паслугі, таму вырашыла шмат не браць. Стартавы кошт – 20 даляраў.

Пасля такога стала відаводчна, што папряэдняя «я» сышла, засталася толькі Хрысціна – студэнтка ў складанай жыццёвай сітуацыі, якая гатовая выкарыстоўваць самы лепшы рэсурс, што ў яе ёсць – уласнае цела. Хрысціна магла дазволіць сабе быць грубай з патэнцыйнымі кліентамі, гандлявацца з імі, нахабна троліць іншых хлопцаў, разважаць пра такія рэчы, якія мне звычайнай сорамна было б вымавіць.

Хрысціне пісалі, і пісалі часта ды шмат. Адкрываючы гэтую старонку, я кожны раз бачыла там каля 25 непрачытаных паведамленняў. І ўсе ад патэнцыйных спонсараў.

Кошты раслі – я запрошвала па 600 даляраў за месяц інтымнай сувязі.

Некаторыя проста пачаць размову ў адпаведнасці з сацыяльным этыкетам – «Привет, дорогая». Некаторыя адразу пераходзілі да справы – «Привет, условия спонсорства?» Некаторыя імкнуліся даказаць, што не лыкам шытыя, і высылалі фотаздымкі грошай. Натуральна, што на словах усе былі гатовыя забеспечыць мне ананімнасць і бяспеку – «Адекватный, безопасность и конфиденциальность гарантирую, что и требую взамен. Плюс, деньги перед сексом».

Фота: Kinder Album

З адным з хлопцаў у мяне нават пачало праклёўвацца нешта накшталт сяброўскай размовы. З ім мы не гаварылі пра сэкс і нават абменьваліся адно з адным смешнымі відэа і мемамі.

Але ж чаму на першы погляд файныя і цікавыя хлопцы шукаюць такім чынам сабе інтымныя прыгоды? Гэтая думка не выходзіла ў мяне з галавы. «Пока есть энергия, нужно ею пользоваться. Ты так не считаешь?» – адказваў мой новы сябар. Я высветліла, што абменьваць рэальныя сэксуальныя паслугі на грошы – гэта вельмі просты капіталістычны працэс. Наколькі рэальна знайсці чалавека, які будзе гатовы плаціць табе за камунікацыю ў інтэрнэце, хай нават і больш гарэзлівую, чым дапушчальна паміж сябрамі?

Але наперадзе мяне чакала жорсткае расчараванне. Сваім шматлікім патэнцыйным спонсарам я пачала адмаўляць у сустрэчах, але прапаноўвала камунікацыю ў інтэрнэце. На жаль, лёгкіх грошай зарабіць не атрымалася, і мне адразу пачалі адмаўляць. Не засталося альтруістаў на свеце, гатовых матэрыяльна дапамагчы дзяўчыне без сэксуальных паслуг.

У джазе не толькі дзяўчыны

Знайсці чалавека, які гатовы плаціць за сэкс на доўгі тэрмін для дзяўчыны апынулася лёгкай задачай. Але што рабіць маладым хлопцам, якія гатовыя займацца сэксам з дзяўчатамі за пэўную аплату? Гендэрная роўнасць перад усім! Я вырашыла завесці старонку ад імя хлопца.

Сыходзячы з папярэдняга досведу, галоўным пры стварэнні старонкі былі фотаздымкі. На шчасце, у інтэрнэце знайшліся фоткі вельмі прыгожага хлопца з цудоўным целам і ідэальным прэсам мары. Што ж, такому можна на подыуме дэфіліраваць, а не толькі ў інтэрнэце палюбоўніцу шукаць. Трохі маніпуляцый – і, вуаля, Канстантын Данільчук гатовы адпраўляцца на пошукі бязбеднага жыцця ў абмен на шчырыя чалавечыя стасункі.

Фота: Мік Рок

Пры пошуку адпаведных суполак стала зразумела, што мэтавыя аўдыторыі для пошуку гетэрасэксуальных партнёраў для дзяўчат і для хлопцаў вельмі адрозніваецца. Калі да Хрысціны ў асноўным звярталіся хлопцы 25-30 гадоў, то Канстантыну прыходзілася шукаць сабе пару ў пабліках, дзе асноўныя наведвальніцы – жанчыны ад 35 гадоў і далей. Хто не рызыкуе – той не п'е шампанскае, вырашыла я, і адправілася на пошукі кахання дарослай жанчыны.

Калі б Канстантын жыў у XVI стагоддзі, ён бы лёгка мог стаць канкурэтам самому Казанове – гэты мускулісты хлопча не прапускаў аніводнай сімпатычнай жанчыны, якой не хапае мужчынскай ласкі. Ён выконваў усе пажаданні. Калі прыўкрасная дама жадала выбраць кавалера па лайках – без праблем, ён лайкаў яейныя фотаздымкі. Калі яна падвышала стаўкі і выбірала лепшых па рэпостах – Канстантын не дрэйфаваў і рэпосціў на сваю старонку аб'яву чарговай німфы. Цяжка было перадолець гендэрныя ролі, якія ўпарта сядзелі ў падкорцы і нібыта наўмысна стрымлівалі, не давалі праяўляць ініцыятыву нават ў імітацыі стасункаў.

Праз вялізарныя намаганні я выціскала з сябе сціплыя «Привет. Как дела, красотка?» На большае фантазіі не хапала.

Большасць жанчын ігнаравала запыты маладога хлопца, а некаторыя рабілі крок канём, і ў адказ адразу прапаноўвалі свае інтымныя паслугі.

За некалькі дзён інтэсіўнага сёрчынгу, толькі з адной суайчынніцай у мяне атрымалася ўсталяваць кантакт. Як жа я радавалася, калі яна адказала на маё простае «привет». Прыйшлося рабіць нялоўкія кампліменты яе прыгожым, «як акіяны проста», вачам дзеля справы ў надзее на хоць нейкую камунікацыю ў адказ. Калі б Канстанцін быў год на 25 старэйшы і існаваў у рэале, прыехаў бы сватацца, зуб даю – вочы сапраўды прыгожыя.

Але калі для Хрысціны было дастаткова проста напісаць адну сціплую заяўку ў суполку, каб атрымаць сотні паведамленняў, то ў выпадку з Канстантынам чаканні не спраўдзіліся і на траціну! Дамы не адказвалі на гарэзлівыя паведамленні, не рэагавалі на рэпосты. І аніякія фоткі без цішоткі не дапамагалі.

У роспачы я звярнулася за парадай да сябра, шалёнага інтарнэтаўскага донжуана. «Чаму ў мяне не атрымліваецца прывабіць жанчыну? Што я раблю не так?», – скардзілася я. Сябра, праінспектыраўшы старонку Канстантына, вынес вердыкт: «Бачна, што старонка фейкавая, таму жанчыны і не адгукаюцца». Але ў выпадку з дзяўчынай відавочная несапраўднасць акаўнту нікога не смучала! Я зрабіла галоўную выснову: моцныя кайданы патрыярхату – яны паўсюль.

У чарговы раз расчараваўшыся ў недасканаласці нашага свету, я спыніла эксперымент. Вынікі простыя: на старонку Хрысціны бесперапынна прыходзяць шматлікія прапановы рэалізацыі розных сэксуальных практык за прыстойную плату, а Канстантын усё аніяк не можа дабіцца ўвагі ці нават простага «адчапіся» хоць ад адной жачыны. Няшчасны Канстантын.

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Я женщина, которая на сайте знакомств ищет только секс

Секс • Ирина Малахова
Современный ритм жизни настолько густ и разнообразен, что на постоянные отношения с противоположным полом нас не хватает. Тогда на помощь приходят сайты знакомств. Ирина Малахова уже год пользуется самым известным из них – mamba.ru. Специально для KYKY она рассказала о культуре взаимоотношений между людьми на сайте и собственных взглядах на современного мужчину.