Як выглядаць разумным перад сябрамі ў гэтую нядзелю

Боль • Ксенія Тарасевіч
Пакуль сродкі масавай інфармацыі праводзяць акультна-рэлігійныя абрады, пратэстуючы супраць гуманізму і свабоды чалавецтва, Ксенія Тарасевіч сабрала сведчанні таго, што самае робяць дзеці, афіцыянты «Старбакс» і распрацоўшчыкі GTA. Вывад адзін: нам усім патрэбна кропелька дабрыні.

Пакуль сродкі масавай інфармацыі праводзяць акультна-рэлігійныя абрады, пратэстуючы супраць гуманізму і свабоды чалавецтва, Ксенія Тарасевіч сабрала сведчанні таго, што самае робяць дзеці, афіцыянты «Старбакс» і распрацоўшчыкі GTA. Вывад адзін: нам усім патрэбна кропелька дабрыні.

Сатаніст ў Sturbucks

Заказ Меган Пініён

У ЗША дзяўчына Меган Пініён набыла каву ў Starbucks, а на ёй былі намяляваны нейкія дзівосныя пентаграмы ды лічба 666. Сітуацыя ўскладняецца тым, што пацярпелая — настаўніца ды каталічка. Таму яна доўга не думала, а адразу сфатаграфавала прынесены ёй заказ і выклала здымак на афіцыйнай старонцы Starbucks ў сацыяльнай сетцы Facebook. Фотаздымак хутка сабраў больш за 1,5 тысячы лайкаў і каля 700 репостаў, і дзяўчына атрымала значную падтрымку з боку простых амерыканцаў. Афіцыйны прадстаўнік Starbucks папрасіў прабачэння. А таксама дадаў, што, магчыма, «Старбакс» варта ўвесці абмежаванні на «дызайн кававай пены».

Дзяўчынка з запалкамі

У 2007 годзе Дэйв Рот выклаў у інтэрнэце фатаграфію сваёй дачкі Зоі, якая па-д'ябальску ўсміхалася на фоне палаючага дома. Дэйв назваў фатаграфію 'падпальшчыца', і яна стала адным з самых старых і тоўстых інтэрнэт-мемаў.

Трохгадовая дзяўчына з Кітаю вельмі неўдала пагуляла з запальнічкай. Невядома, як дакладна ўсё адбылося, але маленькая дзяўчынка ўчыніла сапраўдны пажар. Яго ахвярамі сталі дванаццаць чалавек. Пасля здарэння бацька вінаватай здаўся паліцыі. Мужчыну абвінавачваюць у неправільным выкарыстанні правіл пажарнай бяспекі. Ва ўсёй гэтай гісторыі ёсць кропелька справядлівасці — родным загінуўшых выплацяць кампенсацыю.

Спін-офф «Гары Поттара»

У спін-оффа пра прыгоды юнака-чараўніка са шрамам у выглядзе маланкі, які завецца «Фантастычныя звяры і месцы іх пасялення», будзе экранізацыя. І не абы якая, а ў выглядзе трылогіі. Нагадваем, што «Фантастычныя звяры і месцы іх пасялення» — гэта адзін з падручнікаў, па якому навучаліся героі Патэрыяны. У кнізе падзеі адбываюцца за 70 гадоў да прыгод Гарры Поттара і яго сяброў. Прадзюсеры зазначаюць, што гэта не прыквэл, а проста фільм па матывах таго сусвету, які стварыла Роўлінг у сваіх кнігах. Таксама яны абяцаюць нам зусім іншы чароўны свет, без усяго таго жаху і жудасных рэчаў, якія адбыліся пасля захопу ўлады Волан-дэ-Мортам. Ніякія даты пакуль што невядомыя, так што можна са спакойнай душою перачытаць старыя добрыя казкі пра «Хлопчыка, які выжыў».

65 адценняў помсты

16-гадовая дзяўчына з Мексікі Эрэдзі Элізабэт Гуцьеррас 65 разоў ударыла сваю сяброўку нажом. Зрабіла яна гэта з-за таго, што яе сяброўка выклала ў Facebook яе здымкі ў стылі «ню». Загінуўшая планавала памірыцца з Гуцьеррас, але тая вырашыла забіць сяброўку. Схапілі дзяўчыну на пахаванні, куды яна прыйшла. Зараз на Facebook праходзіць сваеасаблівая акцыя. Людзі з розных краін патрабуюць, каб дзяўчына была пакарана больш строга, чым гэта прадугледжана мексіканскім законадаўствам.

Новая GTA: Grand Theft Crimea

Няша-пракурор Наталля Паклонская трапіць у гульню па матывах легендарнай серыі GTA. Жанчына ўжо паспела стаць інтэрнэт-мемам і нават сэкс-сімвалам, таму стваральнікі гульні разлічваюць на поспех. Але дазвол пакуль што на выкарыстанне свайго вобразу Наталля не дала. «Разумеем — без згоды непрыстойна і не зусім правільна», — прызнаецца стваральнік гульні Артур Марцін. Сюжэт GTA трымаецца ў сакрэце. Але распрацаўшчыкі абяцаюць, што не будуць закранаць палітычныя пытанні. Шчыра кажучы, лёс гульні бачыцца досыць няясным, бо кампанія, якая плануе заняцца распрацоўкай, нават не зарэгістраваная.

Cэлфі пасля аргазму

Мода на сэлфі ўзмацняецца. Спачатку Google пажартаваў над сваімі карыстальнікамі, прапанаваўшы зрабіць фонам сваёй пошты gmail уласны партрэт. Ім можна было нават падзяліцца з сябрамі. Але, на жаль, функцыя знікла пасля 1 красавіка. Google не цалкам пакінуў тэму сэлфі. Кампанія зробіць ўласную прыладу для Android больш зручнай. Здымак не будзе абразацца па краях ды будзе падтрымліваць фільтры. Падвышэнне якасці фотаздымкаў — правільны крок, бо ўсё часцей мужчыны і жанчыны выкладваюць у сацыяльную сетку Instagram аўтапартрэты з тэгам «пасля сэксу».

На большасці фатаграфій парачкі абдымаюцца і ўсміхаюцца ў камеру. На некаторых закаханыя паляць цыгарэты. Публікуецца і мноства фатаграфій, якія паказваюць вялікім планам рукі — апошнія здымкі робяць адзінокія людзі.



Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Гуру велосипедов. Где и на чем кататься в Минске

Боль • Анна Баландина

«Он летел, не сбавляя скорость, прямо на меня, вот и пришлось вернуться на свою полосу - ну и наскочил прямо на мужика. В итоге я стёр руки и колени, а мужик был пьяный, ему пофиг». Анна Баландина выясняет, какие велосипеды предпочитают ветераны кручения педалей, чего следует опасаться на велодорожке, на какие типы делятся велолюбители и с чем они съедят вас, если вы будете путаться под колесами.