12 января 2016, 13:30

Малады мінскі гурт «Час Лайна» прэзентуе кліп на свой кавер песні Brutto «Будзь смелым». Музыкі перайначылі верш Янкі Купалы «Будзь смелым» на свой лад. Кліп зняты ў стылі антыўтопіі з дэкарацыямі, якія ствараліся пад уплывам сюжэтаў кнігі Джорджа Оруэла «1984».

«Час Лайна» кажа, што іх тэкст больш дасканала адлюстроўвае тое, што адбываецца ў наш час у Беларусі і вакол яе. «На жаль, у новы год мы ўсе ўвайшлі такім жа чынам, як і выйшлі з мінулага. Нічога не змянілася, як сядзелі, так і сядзім у сваіх норах. Мы хочам, каб словы Янкі Купалы беларусы пачулі і задушылі ў сабе нясмелага трусіка. А пакуль гэтага не здарыцца — змірыся і “Будзь трусам'!», перадае словы музыкаў сайт «Арт-сядзіба».

Вось песня «Будзь трусам» ад «Часу Лайна»...

і арыгінальны кліп на трэк Brutto «Будзь смелым». Для параўнання «мэсаджаў»:

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter