5 января 2018, 17:24

Учительница русского языка и литературы Анна Северинец изучила изменения, коснувшиеся школьной программы по беларуской литературе. Педагог обнаружила, какие стихотворения из программы убрали и рассказала в своем посте в Facebook, почему трудно понять то, что происходит с таким предметом, как беларуская литература, и увидела дискредитацию беларуской поэзии в глазах детей.

HTML

«Аказваецца, акрамя 'Пахне чабор', з праграмы-2017 па беларускай літаратуры выкінулі і верш Рыгора Барадуліна 'Бацьку', які раней у пятым класе дзеці вучылі на памяць.

Сказаць па праўдзе, што робіцца з праграмай па беларускай літаратуры, зразумець вельмі цяжка. Калі адпаведныя людзі гэтага не бачаць, дык я патлумачу. Беларуская літаратура ў школе вывучаецца паралельна з рускай. Праграма па рускай літаратуры, пры ўсіх яе хібах, усё ж такі складаецца з выбітных твораў, з вялікіх раманаў, з бліскучых вершаў. У любым выпадку - у любым!!! - дзеці параўноўваюць. І калі 'Бацьку' Барадуліна і 'Чабор' Броўкі сапраўды выглядаюць годна побач з Забалоцкім, Ахматавай, Рубцовым - то 'Будзем сеяць, беларусы' гэта проста злачынная дыскрэдытацыя беларускай паэзіі ў вачах дзяцей.

Выбітны наш празаік Кузьма Чорны ў вачах дзяцей без асаблівых складанасцяў стаў бы поплеч з Дастаеўскім і Талстым - а то і перамог бы, бо думкі свае фармулюе куды ямчэй і карацей. Але не! Чорнага з праграмы выкінулі, засталося адно маленечкае - і не лепшае - апавяданне. Выбітны наш жыццятворца Уладзімір Дубоўка сваёй біяграфіяй паклаў бы на лапаткі любога з братніх пісьменнікаў - але ж не! Паўтары старонкі ў падручніку! Пушкіна мы кожны год вывучаем па перыядах: паўночная высылка, Міхайлаўская высылка, Болдзінская восень... Дубоўку - на паўтары старонкі! Пра ягоныя высылкі і лагер, як вы разумееце - паўслоўца: 'рэабілітаваны ў 1957'. Прыўкрасны наш Гілевіч з 'Роднымі дзецьмі' лёгка становіцца побач з Твардоўскім, якога якраз чытаюць у 11м - дык не! Выкінулі! І прапануюць ў адзінаццатым класе побач з Булгакавым чытаць Петрашкевіча. Ну дзеці ж не дурні. Яны ж усё бачаць. Усю гэтую нішчымнасць, убогасць, тэматычную беднасць таго белліту, які прэзентуецца праграмай.

Пра тэматыку. Вершы, якія прадстаўлены ў школьнай праграме, на 80% - пра любоў да роднай зямелькі, блін. Ааааа! Чаму рускія паэты пішуць і пра каханне, і пра гісторыю, і пра філасофскія пытанні, і пра рэпрэсіі (Рэквіем Ахматавай вывучаецца ў 11 класе), і пра 'энцыклапедыю рускай жізні', а нашы, чорт падзяры, толькі пра любоў да роднай зямелькі? Што за тэматычны генацыд? І як вы думаеце, нармальна дзецям у 15 год бясконца жаваць жуйку пра любоў да роднай зямелькі? Яны па сваім уласным жаданні ў гэтым узросце вучаць на памяць 'Ліст да жанчыны' Ясеніна і 'Лілічке' Маякоўскага! Гэта што, можна параўнаць з баладай 'Надзя-Надзейка'???

Божа мой, як да іх дакрычацца?»

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter
Популярное